Канфуцыянства
Канфуцыянства — філязофская й этычная сыстэма, распрацаваная на вучэньні кітайскага філёзафа Канфуцыя. Гэта складаная сыстэма маральных, сацыяльных, палітычных, філязофскіх, і квазі-рэлігійнай думкі, што паўплывала на культуру й гісторыю Ўсходняй Азіі. Лічыцца дзяржаўнай рэлігіяй у некаторых краінах Усходняй Азіі, з-за дзяржаўнай падтрымкі канфуцыянскай філязофіі.
Сярод краінаў і культураў пад моцным уплывам канфуцыянства вылучаюць мацерыковы Кітай, Тайвань, Карэя, Японію й Віетнам, а таксама розныя тэрыторыі зь пераважным пражываньнем кітайскага народа, як то Сынгапур. Лічыцца, што пасьлядоўнікаў канфуцыянства налічваецца больш чым 1,5 мільярды чалавек[1].
Згодна з вучэньнем, чалавек кемлівы й здольны да ўдасканаленьня пасродкам асабістых і калектыўных імкненьняў, асабліва за кошт самаразьвіцьця й працы над сабой. Асноўная ідэя канфуцыянства ў вырошчваньні сілаў і разьвіцьці маральнай дасканаласьці. Канфуцыянства лічыць, што варта адмовіцца ад свайго жыцьця, калі гэта неабходна, пасіўна ці актыўна, дзеля адстойваньня кардынальных маральных каштоўнасьцяў[2].
Тэмы ў канфуцыянскай думцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чалавечнасьць — аснова канфуцыянства. Простым спосабам ацаніць канфуцыянскую думку зьяўляецца ўспрыманьне яе, як разгляданая на розных узроўнях сумленнасьць, і простым спосабам зразумець канфуцыянскую думку зьяўляецца вывучэньне сьвету з дапамогай лёгікі чалавечнасьці. На практыцы, элемэнты канфуцыянства назапашаны на працягу доўгага часу. Існуе клясычная «Учан» (
Чалавечнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рытуал і сыноўняй пачцівасьць, сапраўды, то якім чынам варта дзейнічаць у адносінах да іншых. Канцэпцыя чалавечнасьці Канфуцыя лепш за ўсё выяўляецца ў канфуцыянскай вэрсіі этыкі ўзаемнасьці: «не ўчыняй іншым тое, што ты б не хацеў, каб учынілі табе». Канфуцый ніколі не заяўляў, што чалавек нараджаецца добрым ці злым[3], а адзначае, што «па сваёй прыродзе людзі падобныя, але так далёкія па вопыце»[4], маючы на ўвазе тое, што ўсе людзі нараджаюцца з унутраным падабенствам, але чалавек залежыць ад вывучэньня і практыцы.
На думку Сунь Цзы людзі першапачаткова маюць нейкія інстынктыўныя жаданьні, нягледзячы на станоўчыя альбо адмоўныя іхнія вынікі, да якіх яны могуць прывесьці, таму вельмі неабходна самаразьвіцьцё. Мэн-цзы пісаў, што ўсе людзі нараджаюцца з пачуцьцём спачуваньня й добрым сэрцам, хоць зь цягам часу яны могуць стаць злым. Усе погляды ў канчатковым выніку прыводзяць да высновы, што чалавечая адукацыя й павышэньне культуры вельмі важна й неабходна.
«Рэн» зьяўляецца базай канфуцыянскай палітычнай тэорыі: яна заснавана на існаваньні самадзяржаўнага кіраўніка, які гуманна адносіцца да сваіх падданых. Бесчалавечны кіраўнік рызыкуе стратай «нябесным мандатам», правам на ўладу. Калі кіраўнік пануе гуманна й клапоціцца аб сваіх людзях, то трэба строга выконваць усе ягоныя загады. Канфуцый сам мала што казаў пра волю народа, але галоўны ягоны пасьлядоўнік Мэн-цзы зрабіў выснову, што меркаваньні народа па пэўных важных пытаньнях павінны быць разгледжаны.
Рытуал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канфуцыянстве тэрмін рытуалу «Лі» (
Важна адзначыць, што «рытуал» мае спэцыялізаванае значэньне ў канфуцыянстве, у адрозьненьне ад звычайнага рэлігійнага сэнсу. У канфуцыянстве, акты штодзённага жыцьця лічацца рытуалам. Рытуалы не абавязкова рэглямэнтаваны ці проста адвольныя дзеяньні, але працэдуры, якімі людзі часьцяком займаюцца, сьвядома ці несьвядома, падчас нармальнага ходу жыцьця. Фармаваньне рытуалаў павінна прыводзіццца такім чынам, каб рабіць грамадзтва задаволеным й здаровым, што зьяўляецца адной з мэтаў канфуцыянскай філязофіі.
Ляяльнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ляяльнасьць «Чжун» (
Ляяльнасьць таксама ёсьць пашырэньне сваіх абавязкаў да сяброў, сям’і й жонкі. Ляяльнасьць у адносінах да сваёй сям’і павінна быць на першым месцы, затым ляяльнасьць да сужэнца, потым да свайго кіраўніка, і, нарэшце, да сваіх сяброў. Ляяльнасьць лічыцца адным зь вялікіх чалавечых цнотаў. Канфуцый таксама зразумеў, што адданасьць і сыноўя пачцівасьць могуць патэнцыйна канфліктаваць паміж сабой.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «5 Minute Apologist: Maximum Truth in Minimum Time». Rick Cornish.
- ^ Lo, Ping-cheung (1999), «Confucian Ethic of Death with Dignity and Its Contemporary Relevance», Society of Christian Ethics
- ^ Homer H. Dubs: «Nature in the Teaching of Confucius», p. 233
- ^ Lun Yu (Yang Huo). Confucius.org
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Канфуцыянства — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Артыкул на slounik.org
- Зборнік канфуцыянскіх тэкстаў