(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Марка Полё: розьніца паміж вэрсіямі — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Марка Полё: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: bcl:Marco Polo
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: am:ማርኮ ፖሎ
Радок 24: Радок 24:


[[af:Marco Polo]]
[[af:Marco Polo]]
[[am:ማርኮ ፖሎ]]
[[ar:ماركو بولو]]
[[ar:ماركو بولو]]
[[an:Marco Polo]]
[[an:Marco Polo]]

Вэрсія ад 21:21, 30 ліпеня 2010

Марка Пола (па-італьянску: Marco Polo) (нар. 15 верасьня 1254 года – пам. 8 студзеня 1324 года) – вэнэцыянскі купец і падарожнік. Разам з бацькам дабраўся да Кітая, праз Аксамітны шлях. Марка, разам з бацькам былі першымі эўрапейцамі, якія пабывалі ў Кітаі. Яго падарожжы былі апісаныя самім Марка ў кнізе Il Milione (ці Кніга аб разнастайнасьці сьвету). У наш час Марка Пола лічыцца вялікім падарожнікам, але ў часы выданьня кнігі, яго падарожжы лічыліся фантастычнымі. Трэба адзначыць, што да нашых дзён ня знойдзена дакумэнтальных доказаў яго падарожжаў, што дазваляе некаторым дасьледчыкам сумнявацца ў сапраўднасьці яго знаходжаньня ў Кітаі.

Само падарожжа цягнулася болей дваццаці гадоў. Пад час вяртаньня Марка пола быў узяты ў палон пад час марской бітвы паміж Вэнэцыяй і Генуяй. У турме ён пачаў пісаць сваю кнігу.

Падарожжа Марка Пола

Марка Пола нарадзіўся на харвацкай высьпе Карчула ў Адрыятычным моры. Да нашых дзён захаваўся дом у якім нарадзіўся Марка. Яго бацька Мікола (Nicolò) і дзяцька Матэа (Maffeo) былі багатымі купцамі, якія гандлявалі з Усходам. У 1255 годзе яны адправіліся ў падарожжа ў Азію. У 1266 годзе дабраліся да Кітая, які ў гэты час быў заваяваны манголамі. На некаторы час яны затрымаліся ў ханскай стаўцы - Ханбалыку (цяпер Пэкін).

Вярнуліся з Кітаю як пасланьнікі Хубілай Хана з лістамі за Рымскага Папы ў якіх прасілі яго аб дасылцы людзей якія б маглі расказаць манголам аб Захадзе. Наступнае падарожжа, у 1271 годзе адправіліся ўжо разам з Марка Пола, як пасланьнікі Рымскага Папы да Хубілай Хана, і прыбылі у мангольскую стаўку ў 1275 годзе. Марка хутка атрымаў прыхільнасьць мангольскага хана, які зрабіў яго саветнікам, а потым эмісарам. Пад час сямнаццацігадовай службы ў хана, Марка Пола меў магчымасьць пабываць у многіх мясьцінах Кітаю і пазнаёміцца з дасягненьнямі кітайскай цывілізацыі, якія шмат у чым пераўзыходзілі эўрапейскія. Марка Пола адным зь першых эўрапейцаў эпохі Сярэднявечча адкрыў сухапутную дарогу ў Індыю.

Вонкавыя спасылкі

Марка Полёсховішча мультымэдыйных матэрыялаў