Цюільры
Каардынаты: 48°51′50″ пн. ш. 2°19′34″ у. д. / 48.86389° пн. ш. 2.32611° у. д.
Цюільры́ (па-француску: Tuileries) — няісны на сёньня палац Парыжу, які быў часткай комплексу будынкаў Люўру, які служыў адной з рэзыдэнцыяў для францускіх каралёў. Палац складаўся з трох павільёнаў, злучаных паміж сабой корпусамі: цэнтральнага «Павільёну гадзіньнікаў» і двух бакавых — «Павільёну Марса» і «Павільёну Флёры». Цэнтральная частка палацу згарэла пры пажары 24 траўня 1871 году. Павільёны Марса й Флёры пазьней былі адрэстаўраваныя й на сёньняшні дзень ўваходзяць у комплекс музэю Люўрю. (На прыкладаным тапаграфічным пляне Цюільры й Люўру надпіс на францускай мове «Павільён гадзіньнікаў» павінны быць аднесены ў левы бок выявы).
Гісторыя Цюільры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цюільры першапачаткова будаваўся ў духу францускага рэнэсансавага дойлідзтва (з 1564 году, архітэктар Філібэр Дэлёрм), неаднаразова перабудоўваўся (1664—1670, архітэктары Люі Лево і іншыя). У 1660-я гады сад перад палацам быў перапляняваны пад кіраўніцтвам Андрэ Ленотра. У 1789 годзе Людовік XVI, які быў вымушаны пакінуць Вэрсаль у сувязі зь Вялікай францускай рэвалюцыяй, перанёс сваю рэзыдэнцыю ў Цюільры. Заняўшы Цюільры 10 жніўня 1792 году насельніцтва Парыжу, якое паўстала на той момант, скінула манархію.
У 1792—1795 у Цюільры засядаў Канвэнт, у 1795—1799 — Савет пяцісот. Падчас Лютаўскай рэвалюцыі 1848 народ узяў Цюільры штурмам, які быў зьдзейсьнены 24 лютага. 24 траўня 1871 году вялікая частка Цюільры згарэла падчас баёў парыскіх камунараў з вэрсальцамі. У 1883 годзе руіны Цюільры былі зьнесеныя. На месцы Цюільры, які цяпер не існуе, знаходзіцца аднайменны парк.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Трыюмфальная арка перад палацам Цюільры
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цюільры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|