Смаленск
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Смаленск (руск.: Смоленск) — горад у Расіі, адміністрацыйны, прамысловы і культурны цэнтр Смаленскай вобласці і раёна, «Горад-Герой» (з 6 мая 1985 года), узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і ордэнам Леніна. Сталіца Беларускай ССР[5] (1—5 студзеня 1919) і цэнтр Беларускай ваеннай акругі (1918 — 16 верасня 1940)[6].
Горад размешчаны за 419 км на паўднёвы захад ад Масквы ў верхнім цячэнні Дняпра. Ён займае выгаднае геаграфічнае становішча на шляху з Масквы ў Беларусь, Прыбалтыку і краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Горад распасціраецца з захаду на ўсход на 25 км і з поўначы на поўдзень на 15 км. Яго тэрыторыя складае 166,35 км².
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Існуе некалькі версій паходжання назвы горада. Так, напрыклад, існуе версіі, што яна ўзыходзіць да этноніма смаляне, або ўтварылася ад ракі Смольня (стараславянскае «смоль» — чарназём) па самай старажытнай мадэлі уласная назва ракі + -ск[7]. Яшчэ адна распаўсюджаная версія паходжання згадвае «шлях з вараг у грэкі». Горад знаходзіўся на канцы месца, дзе перавалаквалі караблі з Заходняй Дзвіны ў Днепр. Гэты волак праходзіў па першапачатковым месцы ўзнікнення Смаленска (цяпер Гнёздава), дзе мясцовыя рамеснікі смалілі лодкі гандляроў.
У айканіміі беларускіх зямель суфікс -ск (-цк) з’яўляецца глыбока традыцыйнай рэліктавай з’явай, якая падкрэслівае самабытнасць беларускага народа і старажытнасць тэрыторыі яго рассялення. Такі суфікс адзначаецца з IX—X стст., у тым ліку ў назве яшчэ аднаго са старажытнейшых гарадоў — Полацка, засведчанай летапісамі пад 862 годам. Звыш паловы гарадоў з назвамі на -ск, згаданых у летапісах XI ст., прыпадае менавіта на зону фармавання беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасць і ў наступныя стагоддзі. Кожны трэці беларускі горад з ліку тых, што занесены ў «Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV ст., заканчваецца на -ск (-цк)[7].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 863: першы пісьмовы ўспамін пра Смаленск, горад ляжаў на важным гандлёвым шляху «З варагаў у грэкі»; паводле летапісу Нестара, у тыя часы ён быў сталіцай крывічоў, землі якіх займалі вярхоўі Дзвіны, Дняпра і Волгі.
- пачатак XI ст.: у Смаленску замацаваліся ўласныя князі. Сын полацкай князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Уладзіміра, вялікі князь Яраслаў, дзелячы свае землі паміж нашчадкамі, аддаў Смаленскае княства Вячаславу. На той час княства ахоплівала значныя землі, у тым ліку частку Віцебшчыны, Пскоўшчыны, Масковіі і г. д. Але дынастыя гэтая была непастаянная — і на смаленскім стальцы змянілася шмат князёў.
- 1125: смаленскі сталец атрымаў сын кіеўскага князя Мсціслава — Расціслаў, пачынальнік дынастый князёў смаленскіх, яраслаўскіх, вяземскіх і інш.
- XIII ст.: меў трывалыя сувязі з Рыгай, пра што сведчаць гандлёвыя дагаворы з ёй і «нямецкім берагам».
- 1230: трапіў пад уплыў Полацкага княства. У горадзе працаваў асветнік Аўрамій Смаленскі.
- канец XIII ст.: пачатак цесных адносін паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Смаленшчынай. Падчас паходаў вялікага князя Альгерда на Маскву (1368, 1370) ён знаходзіў ваенную падтрымку ад смаленскага князя Святаслава. Яго сына Юрыя Святаславіча Вялікае Княства Літоўскае падтрымала ў 1386 годзе падчас барацьбы за смаленскі сталец.
- канец XIII — XV стст.: буйны цэнтр беларускага летапісання (Смаленскі летапіс, Смаленская хроніка, Беларуска-літоўскі летапіс, магчыма, Радзівілаўскі летапіс)[8]. Гэты перыяд звязаны з імем Аўрамкі.
- 1395: у Смаленску пачалі кіраваць намеснікі вялікага князя Вітаўта, але ў 1401 годзе горад выйшаў з-пад апекі Вялікага Княства Літоўскага.
- 24 чэрвеня 1404: вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага; паводле некаторых звестак, Вітаўт даў гораду прывілей на магдэбургскае права (калі гэтая інфармацыя праўдзівая, то атрымліваецца, што Смаленск уваходзіць у першую пяцёрку беларускіх магдэбургскіх гарадоў[9]).
- 15 ліпеня 1410: смаленскія харугвы ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве.
- 1449: вялікі князь Казімір заключыў дагавор з маскоўскім князем Васілём Цёмным, згодна з якім Маскоўскае княства адмаўлялася на вечныя часы ад Смаленска і Смаленскай зямлі.
- 1508: сталіца Смаленскага ваяводства.
- пачатак XVI ст.: нягледзячы на дагавор, вялікі князь маскоўскі Васіль III, бацька Івана Грознага, тройчы браў горад у аблогу, але быў двойчы адбіты войскамі Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Юрыя Паца і Мікалая Салагуба. Толькі ў час трэцяй аблогі, пасля моцнай бамбардзіроўкі падбухтораныя Міхаілам Глінскім смаленцы паўсталі — і 1 жніўня 1514 года царскія войскі ўвайшлі ў горад. Масква паводле прашэння гараджан захавала за імі ранейшыя прывілеі.
- 1596—1602: маскавіты збудавалі вакол Смаленску вялікую крэпасць.
- 1600: у Смаленску было больш за 8 тыс. будынкаў.
- 16 верасня 1610: войскі Жыгімонта III Вазы акружылі Смаленск. Пасля 20 месяцаў аблогі 3 чэрвеня 1611 года горад вызвалілі і вярнулі да Вялікага Княства Літоўскага. Маскавіты безвынікова спрабавалі адбіць яго ў 1613—1615 гадах.
- 4 лістапада 1611: атрымаў магдэбургскае права; меў 2 двухтыднёвыя кірмашы, штонядзельныя таргі, склад тавараў, вагі гарадскія, лазню, гасціны двор з даходамі ад іх на карысць усяго горада, дазвол на стварэнне рамесных цэхаў і г. д., а таксама герб «у чырвоным полі постаць арханёла Міхала».
- 1620—1654: у горадзе дзейнічаў езуіцкі калегіум (у 1646 годзе — 700 вучняў)[10].
- 1625: утварэнне Смаленскай грэка-каталіцкай архіепархіі, якая ахоплівала Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы.
- 1632—1634: у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1632—1634) вытрымаў вялікую маскоўскую аблогу[8]. Маскоўскія войскі на чале з М. Шэінам спрабавалі ўзяць горада, але з’яўленне войска на чале з каралём і вялікім князем Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў Уладзіславам IV змяніла ход кампаніі — і 1 лютага маскоўцы капітулявалі.
- 1638: утварылася Смаленская каталіцкая дыяцэзія.
- 29 верасня 1654: у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) войскі цара Аляксея Міхайлавіча пасля двухмесячнай аблогі вымусілі абаронцаў Смаленску да капітуляцыі.
- 1708: цэнтр губерні, якая зрабілася часткай Рыжскай правінцыі (1719).
- 1764. Выдана інструкцыя Кацярыны ІІ па русіфікацыі Украіны, Смаленшчыны, тады населенай пераважна беларусамі, Прыбалтыкі і Фінляндыі[11].
- 1776—1796: цэнтр намесніцтва.
- 1812: у расійска-французскую вайну пэўны час Смаленск займалі войскі Напалеона.
- 1824: утварылася генерал-губернатарства Віцебскае, Магілеўскае і Смаленскае з цэнтрам у Віцебску, якое існавала да 1855 года; статус губернскага цэнтра Смаленск меў да пачатку 1920-х гадоў.
- 1860: паводле афіцыйнага перапісу, 68 % жыхароў Смаленскай губерні складалі беларусы[12].
- 1918: у складзе абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі.
- 1 студзеня 1919: у Смаленску абвясцілі ўтварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, праз тыдзень сталіцу савецкай Беларусі перанеслі з Смаленску ў Мінск.[5]
- 16 студзеня 1919: бальшавікі далучылі Смаленшчыну да складу РСФСР.
- 1920-я: у горадзе дзейнічала беларуская секцыя пры губернскім аддзеле асветы, пры Смаленскім універсітэце існавала беларускае студэнцкае зямляцтва, працавалі беларускія школы, хаты-чытальні і чырвоныя куткі. Аднак у 1930-я гады ўся беларуская дзейнасць на Смаленшчыне трапіла пад забарону, пачаліся сталінскія рэпрэсіі і чысткі.[5]
- 1937: цэнтр вобласці.
- Летам 1941 года адбылася Смаленская бітва, да 1943 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 6 мая 1985 года атрымаў званне «Горад-герой».
- 10 красавіка 2010: пры заходзе на пасадку ў смаленскі ваенны аэрапорт «Паўночны» адбылася адна з найбуйнейшых у гісторыі авіяцыі катастрофа, у якой загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі, першыя асобы Польскай дзяржавы, вядомыя грамадскія і рэлігійныя дзеячы.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Смаленск размяшчаецца ў вярхоўі Дняпра, на Смаленскім узвышшы. Рака перасякае горад з усходу на захад і падзяляе яго на дзве часткі: паўночную (Задняпроўе) і паўднёвую (цэнтр). У межах Смаленску і ў яго ваколіц Дняпро прымае некалькі невялікіх прытокаў, у далінах якіх раскінуліся вуліцы горада.
Высокія адхоны між яраў і рэчак, а таксама ўзгоркі і мысы ўтвораць гэтак званыя горы. Перапад вышынь дасягае 90 метраў. Лічыцца, што Смаленск стаіць на сямі ўзгорках.
Хвалісты рэльеф, вялікая колькасць рэчак, рачулак і яраў, багатая расліннасць надаюць Смаленску прыгожы, маляўнічы краявід.
Клімат Смаленска | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 9,3 | 9,0 | 17,5 | 26,0 | 30,2 | 31,2 | 33,3 | 33,0 | 29,5 | 24,8 | 13,9 | 8,9 | 33,3 |
Сярэдні максімум, °C | −4,6 | −3,5 | 1,5 | 10,4 | 17,6 | 21,0 | 22,1 | 21,1 | 15,1 | 8,4 | 1,0 | −2,8 | 9,0 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −9 | −6,5 | −1,9 | 5,7 | 12,2 | 15,9 | 17,1 | 15,8 | 10,5 | 4,8 | −1,2 | −5,1 | 5,0 |
Сярэдні мінімум, °C | −10,3 | −9,8 | −5,3 | 1,6 | 7,1 | 11,1 | 12,4 | 11,9 | 6,4 | 1,6 | −3,5 | −7,7 | 1,3 |
Абсалютны мінімум, °C | −37,9 | −36,8 | −28,1 | −19,8 | −5,4 | −0,7 | 4,4 | 0,3 | −4,4 | −12,8 | −24,8 | −35,2 | −37,9 |
Норма ападкаў, мм | 44 | 38 | 40 | 41 | 56 | 88 | 100 | 69 | 77 | 58 | 56 | 54 | 721 |
Крыніца: pogoda.ru.net |
Клімат у Смаленску ўмерана-кантынентальны са значным уплывам атлантычнага марскога паветра. У Смаленску параўнальна цёплае лета і ўмерана-халодная зіма. Значныя ваганні сярэдняй тэмпературы па сезонах: ад −9 °C у студзені да +17,1 °C у ліпені.
На працягу года 178 дзён пераважае пахмурнае надвор’е, 103 дні з туманамі, 28 дзён з навальніцамі. Найбольш вільготным з’яўляецца летні перыяд. Сярэдняя велічыня адноснай вільготнасці паветра — 81 %.
Пераважная ў горадзе ружа вятроў — заходняя, паўднёвая і паўднёва-заходняя.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Штогод у канцы верасня ў Смаленску праводзіцца Усерасійскі кінафэст «Залаты фенікс». Да дня нараджэння кампазітара Смаляніна М. І. Глінкі ў канцы мая-пачатку чэрвеня праводзіцца традыцыйная «Глінкаўская дэкада». Традыцыйным таксама з’яўляецца тэатральны фестываль «Смаленскі каўчэг»
Тэатры і філармонія
[правіць | правіць зыходнік]- Смаленскі драматычны тэатр імя А. С. Грыбаедава
- Смаленскі тэатр лялек імя Д. Н. Свяцільнікава
- Смаленскі камерны тэатр
- Народны тэатр драмы
- Смаленскі тэатр юнага гледача
- Тэатр-студыя «Дыялог»
- Моладзевы тэатр «Міракл»
- Смаленская абласная філармонія
Кінатэатры
[правіць | правіць зыходнік]14 студзеня 1901 года ў Смаленску адбыўся першы кінасеанс. Першы фільм з гукавым суправаджэннем быў паказаны 15 лістапада 1931 гады. У 2010 годзе ў Смаленску ў найстарэйшым кінатэатры «Кастрычнік» з’явілася першая 5D-кіназала. У верасні 2011 года ў гандлёвым цэнтры «Байкал» адкрыўся першы 7D-кінатэатр, які паказвае кароткаметражныя мультфільмы.
- Дзеючыя кінатэатры
Культурныя цэнтры
[правіць | правіць зыходнік]- Палац культуры чыгуначнікаў (Смаленск)
- Палац культуры прафсаюзаў (Смаленск)
- Смаленскі гарадскі дом культуры
- Культурны цэнтр Губернскі
- Культурны цэнтр Задняпроўе
- Культурны цэнтр УУС
- Культурны цэнтр «МУК»
- Дом культуры УТГ
- Дом культуры УТС
- Дом культуры «Гнёздава»
- Дом культуры «Сартыроўка»
- Дом культуры «Міловідава»
- Дом культуры «Красны Бор»
- Цэнтр вольнага часу «Проніна»
- Культурны цэнтр «Новы Акропаль»
Музеі і галерэі
[правіць | правіць зыходнік]- Смаленская мастацкая галерэя
- Музей гісторыі паліцыі
- Гісторыка-археалагічны і прыродны музей-запаведнік «Гнёздава»
- Арт-галерэя сучаснага мастацтва «40 квадратаў»
Паркі, скверы і сады
[правіць | правіць зыходнік]- Лапацінскі сад
- Парк 1100-годдзя Смаленска
- Парк Перамогі
- Парк Піянераў
- Парк імя П. І. Пестэля
- Парк імя П. С. Нахімава
- Сад Блонье
- Сквер Памяці Герояў
- Пушкінскі сад
- Сквер памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
- Сквер памяці загінуўшых чыгуначнікаў
- Сквер памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС
- Сквер імя М. І. Кутузава
- Сквер імя Ю. А. Гагарына
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Навука і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы
[правіць | правіць зыходнік]- Смаленскі каледж тэлекамунікацый
- Смаленскі політэхнічны каледж
- Смаленскі будаўнічы каледж
- Смаленскі педагагічны каледж
- Смаленскі базавы медыцынскі каледж
- Смаленская акадэмія прафесійнай адукацыі
- Смаленскі аўтатранспартны каледж імя Я.Г. Трубіцына
- Каледж Смаленскага інстытута мастацтваў
- Міжнародны каледж сучасных тэхналогій
- Смаленскі каледж лёгкай прамысловасці і індустрыі моды
- Смаленскі кааператыўны тэхнікум
- Смаленскі гандлёва-эканамічны тэхнікум
- Смаленскі індустрыяльны тэхнікум
- Смаленскі тэхналагічны тэхнікум
- Смаленскі вячэрні тэкстыльны тэхнікум
- Смаленскі юрыдычны тэхнікум Міжнароднага Юрыдычнага Інстытута
- Смаленскае абласное музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі
- Філіялы іншагародніх навучальных устаноў
- Юрыдычнага каледжа Расійскай секцыі Міжнароднай паліцэйскай асацыяцыі
- Маскоўскага каледжа чыгуначнага транспарту
- Маскоўскага фінансавага каледжа
Вышэйшыя навучальныя ўстановы
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўныя
- Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Смаленскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт
- Смаленская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
- Смаленская дзяржаўная акадэмія фізічнай культуры, спорту і турызму
- Ваенная акадэмія вайсковай супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі
- Смаленскі дзяржаўны інстытут мастацтваў
- Недзяржаўныя
Навукова-даследчыя ўстановы
[правіць | правіць зыходнік]- Смаленскі навукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркі
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]- Аўрааміеў манастыр
- Царква Пятра і Паўла на Гарадзянцы
- Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
- Смаленскі крэмль
- Свята-Троіцкі манастыр
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя прамысловыя прадпрыемствы Смаленска:
- Смаленскі авіяцыйны завод
- ААТ «ВА „Крышталь“» (дыяментагранільная фабрыка)
- ЗАТ «Смаленская панчошная фабрыка»
- ААТ «Хлебапек» (уваходзіць у Аграпрамысловую карпарацыю «Стойленская Ніва»)
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Беларусы Смаленска
[правіць | правіць зыходнік]Я пра Смаленск пішу каротка,
Ты сам падумай і разваж.
Смаленск! Ты слава нашых продкаў,
Смаленск! Ты сёння гонар наш.
Падняць павінен тое ўнук,
Што ў дзеда выслізнула з рук...
Яшчэ ў 1677 годзе ў Смаленску па-беларуску была надрукавана кніга Міколы Дылецкага «Граматыка мускуійская»[15]. У XIX стагоддзі І. І. Арлоўскі пісаў пра смаленскія кірмашы: «Чуецца сакавітая беларуская гаворка, чуваць гукі дудак, скрыпак і свісцёлак, ідзе жвавы гандаль дзеравяным таварам»[16]. Паводле перапісу 1859 года ў Смаленску і Смаленскім павеце жылі 82,636 беларусаў і толькі 7,611 рускіх і 1,077 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. У 1917 годзе ў горад прыязджае Максім Гарэцкі і паступае ў Археалагічны інстытут. Працаваў на савецкай службе[17], у Смаленскім савеце[заўв 1], камендантам жыллёвага аддзела[заўв 2] ў Смаленску (1918), паралельна, потым і стала супрацоўнічаў у газетах «Известия Смоленского Совета», «Западная коммуна», «Звезда» (з жніўня 1918[заўв 3]). З восені 1917 да 21 студзеня 1919 года ў Смаленску жыў Янка Купала разам са сваёй жонкай на вуліцы Малой Багаслоўскай, 5 (сёння вуліца Пушкіна) і працаваў агентам забеспячэння[20]. У 1922—1923 і 1925—1927 гадах дзейнічала беларуская секцыя пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай асветы[21].
Паводле ўспамінаў А. Трусава, у 1990 годзе мясцовыя дэпутаты прыхільна паставіліся да магчымасці правядзення рэферэндуму па далучэнні Смаленска да Беларусі. У сярэдзіне 1990-х смаленская эліта выступіла з прапановай зрабіць у горадзе сталіцу Саюза Расіі і Беларусі на той падставе, што менавіта тут утварылася Беларуская ССР.[22]
У 2012 годзе ў Смаленску жыве больш за 12000 беларусаў. 22 сакавіка 2013 года заснавана беларускае зямляцтва і суполка Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны[23].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Васілевіч Анцаў (1865—1945) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, хормайстар і педагог.
- Нінэль Міронаўна Бабкова, беларускі вучоны
- Аляксандр Раманавіч Бяляеў, рускі пісьменнік-фантаст
- Барыс Львовіч Васільеў, рускі пісьменнік, драматург
- Барыс Якаўлевіч Вішкароў (1905—1974) — савецкі акцёр, рэжысёр, педагог, сцэнарыст.
- Віктар Аляксандравіч Гвоздзеў, дзяржаўны дзеяч БССР
- Міхаіл Глінка, рускі кампазітар
- Лідзія Аляксандраўна Дурнаво, мастацтвазнаўца
- Уладзімір Кармілкін (1934—2002) — беларускі журналіст[24]
- Валерыя Іванаўна Круткене (нар. 1938) — беларускі архітэктар і педагог.
- Макар Цімафеевіч Кудрын (1914—1962) — заслужаны ўрача БССР.
- Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў, беларускі дзяржаўны дзеяч
- Уладзімір Сяргеевіч Салдатаў, беларускі фізікахімік
- Галіна Аляксандраўна Трушнікава (нар. 1931) — беларускі архітэктар.
- Святлана Якаўлеўна Ульянава (1936—1984) — беларускі архітэктар.
- Эдуард Анатолевіч Хіль, савецкі і расійскі народны спявак
- Іван Макаравіч Хозераў, беларускі і рускі мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры
- Таццяна Нілаўна Яблонская, украінскі жывапісец
- Валянціна Іванаўна Качан (нар. 1951) — беларускі палітык.
- Дзмітрый Іванавіч Мяцеліца (нар. 1938) — фізіка- і біяхімік. Доктар хімічных навук (1976), прафесар.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://web.archive.org/web/20230810233542/https://www.smoladmin.ru/administraciya-goroda/rukovodstvo/novikov-aleksandr-aleksandrovich/
- ↑ http://www.smoladmin.ru/o-smolenske/obschaya-informaciya/
- ↑ а б http://www.gks.ru/scripts/db_inet2/passport/table.aspx?opt=667010002006200720082009201020112012
- ↑ а б https://it-ch.topographic-map.com/map-4x3stp/%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B4%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9-%D0%BE%D0%BA%D1%80%D1%83%D0%B3-%D0%A1%D0%BC%D0%BE%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA/?zoom=18¢er=54.78021%2C32.04409&popup=54.78027%2C32.04446
- ↑ а б в А. Трусаў. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» № 34 (822) 5 верасня 2007
- ↑ Иванов Ю. Г. // 500 вопросов и ответов о любимом городе. — Смоленск: Русич, 2011, 170 с.
- ↑ а б Лемцюгова В. П. : Прадмова да даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2016. Праверана 11 верасня 2015.
- ↑ а б ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Смаленск // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ Смаленскі езуіцкі калегіум // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 601. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Собственноручное наставление Екатерины II князю Вяземскому при вступлении им в должность генерал-прокурора (1764 года) // Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 7. — 1871.
- ↑ Smalensk // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. P. 197.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ Иванов Ю. Г. // 500 вопросов и ответов о любимом городе. — Смоленск: Русич, 2011, 108 с.
- ↑ Иванов Ю. Г. // 500 вопросов и ответов о любимом городе. — Смоленск: Русич, 2011, 141 с.
- ↑ Адамовіч, Чыгрын, С. 92.
- ↑ Адамовіч, С. 89, Чыгрын.
- ↑ Пшыркоў, С. 7.
- ↑ Иванов Ю. Г. // 500 вопросов и ответов о любимом городе. — Смоленск: Русич, 2011, 170—171 с.
- ↑ Беларускае замежжа, «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», Мн., 2010, Беларусы ў Расіі, С. 114
- ↑ Вячаслаў Ракіцкі, Алег Трусаў. Беларускі феномен Смаленшчыны // Радыё Свабода, 31 жніўня 2007
- ↑ [1]
- ↑ Памёр Уладзімір Кармілкін svaboda.org
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Паўловіч Р. К. Смаленск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 39—40. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Смаленск // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 673. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Смаленск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 598. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Смаленск у Вікіцытатніку | |
Смаленск на Вікісховішчы |
- Афіцыйная старонка Смаленскай вобласці (руск.)
- Артыкул на Radzima.org
- Смаленская крэпасць (руск.)
- Беларуская Смаленшчына Архівавана 8 ліпеня 2011.