Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (БДАМ) | |
---|---|
альтэрн.: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў | |
Міжнародная назва | Belarusian State Academy of Arts |
Ранейшыя назвы | Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, Беларуская акадэмія мастацтваў |
Заснаваны | 1945 |
Рэарганізаваны | 1953, 1991 |
Тып | Дзяржаўная |
Рэктар | Міхаіл Рыгоравіч Баразна |
Студэнты | 1353 |
Магістратура | 37 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь, Рэспубліка Беларусь, Мінск |
Юрыдычны адрас | 220012, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 81 |
Сайт | bdam.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Мінску. Рыхтуе спецыялістаў у галіне тэатральнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, кіна-, тэлемастацтва і іншых відаў экранных мастацтваў і дызайну.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1945 годзе па распараджэнні Савета народных камісараў СССР № 9971-р ад 29 чэрвеня 1945 г. Саўнаркаму Беларускай ССР і Камітэту па справах мастацтваў пры Саўнаркаме СССР дазволена арганізаваць у 1945 годзе ў г. Мінску тэатральны інстытут з кантынгентам прыёму на першы курс 90 навучэнцаў. Пастановай Савета Народных Камісараў Беларускай ССР № 1217 ад 20 жніўня 1945 г. быў арганізаваны Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут. 12 лістапада 1945 года 27 студэнтаў акцёрскага аддзялення прыступілі да заняткаў у памяшканні Мінскага педагагічнага інстытута. У 1949 годзе адбыўся першы выпуск акцёраў драматычнага тэатра.
У 1953 годзе Пастановай Бюро ЦК КП(б)Б № 155 ад 28 красавіка 1952 года Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны мастацкі інстытут. Па загадзе Міністэрства культуры СССР № 1359 ад 28.07.1953 з 1 верасня 1953 адкрываецца мастацкі факультэт са спецыяльнасцямі «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура» (першы выпуск спецыялістаў па названых спецыяльнасцях адбыўся ў 1959 годзе). Былі створаны кафедры графікі, выяўленчага мастацтва, скульптуры. У 1956 годзе на мастацкім факультэце адкрыта спецыяльнасць «Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва» (першы выпуск адбыўся ў 1962 годзе), у гэтым жа годзе створана кафедра рэжысуры.
У 1957 годзе арганізавана кафедра акадэмічнага малюнка, а таксама ў выніку рэарганізацыі кафедры выяўленчага мастацтва заснавана кафедра жывапісу.
У 1958 годзе набраны першы курс студэнтаў спецыяльнасці «Рэжысура драматычнага мастацтва» (першы выпуск адбыўся ў 1963 годзе). У 1959 годзе загадам Міністра культуры БССР № 261 ад 17.07.1959 «Аб адкрыцці рэжысёрскага факультэта пры БДТМІ і арганізацыі кафедры рэжысуры ў адпаведнасці з распараджэннем Савета Міністраў БССР № 855-р ад 8 ліпеня 1959» быў адкрыты рэжысёрскі факультэт, а таксама вячэрняе аддзяленне па спецыяльнасцях «Жывапіс», «Скульптура», «Графіка», «Тэатральна-дэкаратыўнае мастацтва».
У 1961 годзе на вячэрняе аддзяленне мастацкага факультэта набраны першы курс на новыя спецыяльнасці дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: «Кераміка», «Праектаванне інтэр’ера і мэблі», «Мастацкая апрацоўка тканін», «Манументальна-дэкаратыўны роспіс».
У 1962 годзе адкрыта завочнае аддзяленне па спецыяльнасцях «Тэатразнаўства», «Тэорыя і гісторыя замежных мастацтваў». Адкрыта аспірантура. Кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва падзелена на кафедру манументальна-дэкаратыўнага роспісу і кафедру керамікі.
У 1964 годзе на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мастацкага факультэта пачата дзённае навучанне па спецыялізацыях «Кераміка», «Праектаванне інтэр’ера і мэблі», «Мастацкая апрацоўка тканін», «Манументальна-дэкаратыўны роспіс».
У 1965 годзе была адкрыта спецыялізацыя «Мастацкае канструяванне» пры кафедры інтэр’ера і абсталявання.
У 1967 годзе пачалася падрыхтоўка мастакоў (дызайнераў) для прамысловасці. На тэатральным факультэце адкрыта спецыялізацыя «Рэжысура народнага тэатра» з вочнай і завочнай формамі навучання. Адбыўся першы выпуск мастакоў па праектаванні мэблі. Адкрыта кафедра прамысловага мастацтва.
У 1968 годзе набраны першы курс па спецыялізацыі «Кіраўнік самадзейнага тэатральнага калектыву», адбыўся першы выпуск мастакоў па праектаванні інтэр’ера.
У 1970 годзе першы набор студэнтаў на аддзяленне мастацкай апрацоўкі металу кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
У 1971 годзе па загадзе Мінвну БССР № 528 ад 14 снежня 1970 г. з 1 студзеня 1971 гады ў БДТМІ адкрываецца тэатральны факультэт «у мэтах павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў па тэатразнаўству, рэжысёрскаму і акцёрскаму майстэрству і культурна-асветніцкай працы, а таксама паляпшэння навучальнага працэсу па гэтых спецыяльнасцях». Пачалася падрыхтоўка замежных студэнтаў.
У 1974 годзе набраны першы курс па спецыялізацыі «Рэжысура тэлебачання».
У 1975 годзе набраны першы курс па спецыялізацыі «Акцёр тэатра лялек». Створана кафедра манументальна-дэкаратыўнага роспісу, пазней пераназваная ў кафедру манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
У 1976 годзе па загадзе Мінвну БССР № 275 ад 22 мая 1976 г. з 1 верасня 1976 г мастацкі факультэт падзелены на мастацкі факультэт і мастацка-прамысловы факультэт.
У 1977 годзе пачалася падрыхтоўка мастакоў па спецыяльнасцях «Прамысловая графіка і ўпакоўка», «Праектаванне выставак і рэкламы» на кафедры праектавання выставак і рэкламы.
У 1980 годзе адкрыты вучэбны тэатр.
У 1985 годзе быў адкрыты музей.
У 1987 годзе быў набраны першы курс па спецыялізацыі «Акцёр тэатра лялек» (завочная форма навучання). Кафедра прамысловага мастацтва перайменаваная ў кафедру дызайну.
У 1988 годзе пры кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва створана спецыяльнасць «Праектаванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці». Кафедра праектавання выставак і рэкламы перайменаваная ў кафедру выяўленчых сродкаў агітацыі і рэкламы.
У 1989 годзе на рэжысёрскае аддзяленне тэатральнага факультэта набраны першы курс па спецыялізацыях «Рэжысура мастацкага фільма», «Рэжысура дакументальнага фільма» (вочная форма навучання), на акцёрскае аддзяленне — «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (завочная форма навучання).
У 1992 годзе набраны першы курс па спецыялізацыях «Рэжысура мультыплікацыйнага фільма», «Кінааператарства», «Тэлеаператарства» (завочная форма навучання), «Выяўленчае рашэнне фільма», «Мастацтвазнаўства» (вочная форма навучання).
У 1993 годзе адкрыта асістэнтура-стажыроўка. Створана кафедра мадэлявання адзення і мастацкага ткацтва. Набраны першы курс па спецыялізацыях «Гісторыя і тэорыя тэатра», «Тэлеаператарства» (вочная форма навучання), «Гукарэжысура» (завочная форма навучання).
У 1994 годзе кафедра майстэрства акцёра і кафедра рэжысуры рэарганізаваны ў адну кафедру майстэрства акцёры і рэжысуры. Створана кафедра кінатэлемастацтва. Мастацка-прамысловы факультэт перайменаваны ў факультэт дызайну. Набраны першы курс па спецыялізацыі «Тэатральна-дэкаратыўны жывапіс» (кваліфікацыя «Мастак тэатра лялек»).
У 1996 годзе на тэатральны факультэт набраны першы курс па спецыялізацыях «Акцёрскае майстэрства музычнага тэатра», «Рэжысура музычнага тэатра».
У 1997 годзе створаны аддзел выхаваўчай работы з моладдзю, а таксама рэдакцыйна-выдавецкі аддзел.
У 1998 годзе факультэт дызайну перайменаваны ў факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
У 1999 годзе кафедра майстэрства акцёра і рэжысуры рэарганізавана ў кафедру майстэрства акцёра, кафедру рэжысуры, кафедру сцэнічнай мовы і вакалу.
У 2000 годзе на факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва створана кафедра малюнка, жывапісу і скульптуры.
У 2001 годзе ў Акадэміі створаны Савет па абароне дысертацый па спецыяльнасці «Дызайн і тэхнічная эстэтыка». Адкрыты падрыхтоўчыя курсы для тых, хто паступае ў БДАМ. Беларуская акадэмія мастацтваў перайменаваная ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.
У 2002 годзе на факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва створана навукова-творчая лабараторыя па камп’ютарным дызайнерскім праектаванні. Першы набор на спецыялізацыю «Тэлерэклама». Створана кафедра фізвыхавання.
У 2003 годзе створана кафедра тэорыі і гісторыі дызайну. Кафедра мадэлявання адзення і мастацкага ткацтва рэарганізавана ў кафедру касцюма і тэкстылю. Кафедра праектавання выставак і рэкламы рэарганізавана ў кафедру графічнага дызайну. Адбыліся першыя наборы на напрамкі спецыяльнасці «Дызайн (віртуальнага асяроддзя)» і «Рэжысура тэатра (эстрада)».
У 2004 годзе створана вучэбная кінавідэастудыя кафедры кінатэлемастацтва. Адкрыта дактарантура. Адкрыта магістратура па спецыяльнасцях «Мастацтвазнаўства», «Дызайн». Першы набор на спецыялізацыю «Фатаграфіка».
У 2005 годзе адкрыты факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Адбыліся першыя наборы на спецыялізацыі «Экспазіцыйны дызайн», «Кінатэлезнаўства». Вучэбны тэатр атрымаў статус Тэатра-студыі імя Е. Міровіча. У 2007 годзе кафедра дызайну перайменаваная ў кафедру прамысловага дызайну. Адкрыта галерэя «Акадэмія». У 2008 годзе кафедра кінатэлемастацтва рэарганізавана ў кафедру рэжысуры кіно і тэлебачання і кафедру кінатэлеаператарства. Першы набор на спецыяльнасць «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (рэстаўрацыя)». Створаны аддзел міжнародных сувязяў.
У 2010 годзе створаны факультэт экранных мастацтваў, навукова-даследчы аддзел, кафедра менеджменту, гісторыі і тэорыі мастацтваў. Першы набор на спецыяльнасць «Мастацтвазнаўства (кінатэлевытворчасць)». У 2011 годзе на факультэце экранных мастацтваў арганізавана кафедра гукарэжысуры[1].
2020—2021 гады
[правіць | правіць зыходнік]Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, шматлікія студэнты акадэміі падтрымалі пратэсты. 26 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай яны далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[2].
БДАМ стала першай ВНУ, дзе пачалі адлічваць бастуючых студэнтаў пасля загаду Лукашэнкі. Увечары таго ж дня стала вядома пра адлічэнні студэнтаў акадэміі[3]. Кіраўніцтва факультэта дызайну адмовілася адлічваць сваіх студэнтаў, але загады былі аформлены ў абыход дэканата. Таксама прынцыпова адмовілася падпісвацца пад загадам аб адлічэнні студэнтаў прарэктарка па вучэбнай працы, мастацтвазнаўца Алена Бохан[4]. 30 кастрычніка стала вядома пра адкрыты ліст, у якім больш за 60 супрацоўнікаў Акадэміі мастацтваў запатрабавалі аднавіць адлічаных студэнтаў, не чыніць перашкод для мірных сходаў[5].
Дзеянні кіраўніцтва ўніверсітэта былі асуджаныя на міжнародным узроўні[6][7].
21 чэрвеня 2021 года рэктар Міхаіл Баразна быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[8]. Паводле рашэння ЕС Баразна «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[9].
Будынак
[правіць | правіць зыходнік]Будынак акадэміі — твор савецкай архітэктуры з элементамі класіцызму. Пяціпавярховы Г-падобны ў плане будынак (5-ы паверх надбудаваны ў 1977 годзе) на перакрыжаванні вуліцы Сурганава і праспекта Незалежнасці[10] пабудаваны па праекце архітэктара Я. Шапіры[11] як навучальны корпус Мінскага фінансавага тэхнікума. Бакавыя крылы, што разыходзяцца па ўзаемаперпендыкулярных вуліцах, у месцы свайго перасячэння аб’яднаны магутным вуглавым рызалітам. Галоўны ўваход вылучаны буйным на ўзроўні 2—4-га паверхаў чатырохкалонным порцікам карынфскага ордара, завершаным масіўным антаблементам. Сцены 1-га паверха раскрапаваны пад руст, у абліцоўцы цокаля выкарыстаны мармур. Аконныя праёмы аформлены простым абрамленнем, якое кантрастна вылучаецца на тэракотавым фоне сцен[10].
Планіровачнае ядро будынка — вестыбюльная група, якая складаецца з авальнага фае і параднай трохмаршавай лесвіцы. Планіроўка калідорная з двухбаковым размяшчэннем аўдыторый і службовых памяшканняў. У тарцах дадатковыя лесвічныя клеткі. 3 боку двара да будынка прымыкае крыло канцэртнай і спартыўнай залаў[10].
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Гурскі — першы дырэктар інстытута (1945—1946)
- Іосіф Прыс — дырэктар інстытута (1946—1957)
- Аляксандр Бутакоў — выконваючы абавязкі дырэктара інстытута (1957—1958)
- Віталь Цвірка — дырэктар інстытута (1958—1960)
- Павел Масленікаў — рэктар інстытута (1960—1964)
- Віктар Захараў — рэктар інстытута (1964—1968)
- Эльвіра Герасімовіч — рэктар інстытута (1968—1984)
- Анатоль Сабалеўскі — рэктар інстытута (1984—1989)
- Васіль Шаранговіч — рэктар (1989—1997)
- Рычард Смольскі — рэктар (1997—2010)
- Міхаіл Баразна — рэктар (з 2010)
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Факультэты і кафедры
[правіць | правіць зыходнік]- Тэатральны факультэт
- Кафедра майстэрства акцёра
- Кафедра рэжысуры
- Кафедра сцэнічнай мовы і вакалу
- Мастацкі факультэт
- Кафедра малюнка
- Кафедра жывапісу
- Кафедра графікі
- Кафедра скульптуры
- Кафедра манументальна-дэкаратыўнага мастацтва
- Факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Кафедра інтэр’ера і абсталявання
- Кафедра прамысловага дызайну
- Кафедра касцюма і тэкстылю
- Кафедра графічнага дызайну
- Кафедра малюнка, жывапісу і скульптуры
- Кафедра тэорыі і гісторыі дызайну
- Факультэт экранных мастацтваў
- Кафедра рэжысуры кіно і тэлебачання
- Кафедры кінатэлеаператарства
- Кафедра гукарэжысуры
- Кафедра менеджменту, гісторыі і тэорыі экранных мастацтваў
- Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
- Агульнаакадэмічныя кафедры
- Кафедра гуманітарных дысцыплін
- Кафедра гісторыі і тэорыі мастацтваў
- Кафедра фізвыхавання
Іншыя падраздзяленні
[правіць | правіць зыходнік]- Магістратура
- Аспірантура і дактарантура
- Падрыхтоўчае аддзяленне
- Навучальны аддзел
- Аддзел міжнародных сувязяў
- Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю
- Навукова-даследчы аддзел
- Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел
- Бібліятэка
- Музей
- Галерэя «Акадэмія»
- Тэатр-студыя імя Е.Міровіча
Вядомыя выкладчыкі
[правіць | правіць зыходнік]Колішнія
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Адамовіч
- Вальмен Аладаў
- Андрэй Андросік
- Анатоль Анікейчык
- Дзмітрый Арлоў
- Вацлаў Арэшка
- Іван Ахрэмчык
- Гурый Барышаў
- Уладзімір Басалыга
- Андрэй Бембель
- Зінаіда Браварская
- Людміла Бржазоўская
- Аляксандр Бутакоў
- Аляксандр Бяспалы
- Фама Варанецкі
- Гаўрыла Вашчанка
- Элеанора Вецер
- Барыс Вішкароў
- Валянцін Волкаў
- Георгій Волкаў
- Натан Воранаў
- Ігар Воўчак
- Вольга Галіна
- Уладзімір Гардзеенка
- Аляксей Глебаў
- Глеб Глебаў
- Уладзімір Грамовіч
- Мікалай Гуціеў
- Барыс Дакутовіч
- Май Данцыг
- Віктар Дашук
- Аляксандр Длатоўскі
- Ірына Дубянецкая
- Ірына Елатамцава
- Ірына Ждановіч
- Андрэй Каляда
- Міхаіл Кацар
- Арлен Кашкурэвіч
- Мікалай Кірэеў
- Аляксандр Кішчанка
- Аляксандра Клімава
- Піліп Кобля
- Пётр Крохалеў
- Іван Крук
- Арсень Лабовіч
- Сяргей Лакішык
- Хаім Ліўшыц
- Павел Любамудраў
- Аляксей Ляляўскі
- Аляксандр Мазалёў
- Любоў Мазалеўская
- Валерый Мазынскі
- Уладзімір Маланкін
- Павел Малчанаў
- Аляксей Марачкін
- Барыс Мардвінаў
- Аскар Марыкс
- Павел Масленікаў
- Аўгуст Мілаванаў
- Еўсцігней Міровіч
- Леніна Міронава
- Уладзімір Няфёд
- Тарас Паражняк
- Эльмарт Петэрсон
- Барыс Платонаў
- Міхаіл Пташук
- Валерый Раеўскі
- Вячаслаў Ракіцкі
- Леанід Рахленка
- Вера Рэдліх
- Анатоль Сабалеўскі
- Іван Саверчанка
- Канстанцін Саннікаў
- Пётр Свентахоўскі
- Павел Семчанка
- Арон Скір
- Уладзімір Стальмашонак
- Здзіслаў Стома
- Рыд Таліпаў
- Віктар Тарасаў
- Віктар Тураў
- Барыс Утораў
- Інэса Ушацкая
- Аліна Фаміна
- Іван Харламаў
- Сяргей Харэўскі
- Віталь Цвірка
- Альбіна Шагідзевіч
- Васіль Шаранговіч
- Мая Яніцкая
Цяперашнія
[правіць | правіць зыходнік]- Галіна Адамовіч
- Нінэль Аладава
- Юрый Алісевіч
- Віктар Альшэўскі
- Мікалай Андрэеў
- Валерый Анісенка
- Анатоль Арцімовіч
- Віктар Барабанцаў
- Рыгор Баравік
- Міхаіл Баразна
- Валянціна Бартлава
- Зоя Белахвосцік
- Аксана Васільева
- Святлана Вінакурава
- Уладзімір Вішнеўскі
- Галіна Галкоўская
- Ігар Гардзіёнак
- Аляксандр Гарцуеў
- Віталь Герасімаў
- Эльвіра Герасімовіч
- Барыс Герлаван
- Яраслаў Громаў
- Вітаўтас Грыгалюнас
- Эдуард Жакевіч
- Уладзімір Забела
- Ларыса Зайцава
- Алег Залётнеў
- Уладзімір Зінкевіч
- Дзіна Іванова
- Вячаслаў Іваноўскі
- Міхаіл Кавальчык
- Міхаіл Казарог
- Маргарыта Касымава
- Віталь Катавіцкі
- Мікалай Кірычэнка
- Аляксандр Ксёндзаў
- Ілья Курган
- Якаў Ленсу
- Таццяна Лісавенка
- Сяргей Логвін
- Уладзімір Лукашык
- Барыс Луцэнка
- Лідзія Манакова
- Уладзімір Мішчанчук
- Дзмітрый Мохаў
- Генадзь Мурамцаў
- Вольга Мядзведзева
- Галіна Мяшкова
- Руслан Найдзен
- Віктар Нямцоў
- Вера Палякова-Макей
- Вячаслаў Паўлюць
- Мікалай Пінігін
- Аляксандр Прохараў
- Валянціна Пятліцкая
- Аляксандр Рэнанскі
- Уладзімір Савіч
- Вадзім Салееў
- Юрый Санжарэўскі
- Віктар Саркісьян
- Вячаслаў Семянько
- Валянціна Сідарава
- Віктар Скорабагатаў
- Валерый Славук
- Рычард Смольскі
- Крысціна Стрыкелева
- Анастасія Суханава
- Уладзімір Сытчанка
- Юрый Тарэеў
- Павел Татарнікаў
- Уладзімір Тоўсцік
- Міхаіл Тумеля
- Аляксандр Фінскі
- Юрый Хілько
- Людміла Церах
- Канстанцін Шаранговіч
- Міхаіл Шкробат
- Яўген Шунейка
- Міхаіл Шыкаў
- Ганна Шымялевіч
- Аляксандр Яфрэмаў
Дактары honoris causa
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]Акцёры, рэжысёры, тэатральныя дзеячы
[правіць | правіць зыходнік]- Святлана Акружная — актрыса, народная артыстка Беларусі
- Андрэй Андросік — рэжысёр
- Мікалай Андрэеў — рэжысёр
- Валерый Анісенка — рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Зоя Асмалоўская — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Генадзь Аўсяннікаў — акцёр, народны артыст СССР і Беларусі
- Галіна Бальчэўская — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Рыгор Баравік — рэжысёр, педагог
- Віталь Баркоўскі — рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Барыс Барысёнак — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Зоя Белахвосцік — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Рыгор Белацаркоўскі — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Таіса Белічэнка — рэжысёр
- Галіна Букаціна — актрыса
- Аляксандр Бутакоў — рэжысёр, педагог
- Людміла Былінская — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Фама Варанецкі — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Аляксандр Васько — акцёр
- Людміла Волкава — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Аляксандр Галко — акцёр, народны артыст Расіі
- Эдуард Гарачы — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Алег Гарбуз — акцёр
- Генадзь Гарбук — акцёр, народны артыст Беларусі
- Валянціна Гарцуева — актрыса
- Аляксандр Гарцуеў — рэжысёр
- Эдуард Герасімовіч — арганізатар тэатральнай справы, заслужаны работнік культуры Беларусі
- Ларыса Горцава — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Уладзімір Грамовіч — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Маргарыта Громава — актрыса
- Яраслаў Громаў — акцёр, рэжысёр, педагог
- Лілія Давідовіч — актрыса, народная артыстка Беларусі
- Генадзь Давыдзька — грамадскі дзеяч, акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Вадзім Дапкюнас — тэатральны дзеяч
- Галіна Дзягілева — актрыса
- Аляксандр Дзянісаў — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Ігар Дзянісаў — акцёр
- Аляксандр Дольнікаў — рэжысёр
- Лілія Драздова — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Георгій Дубаў — акцёр, народны артыст Беларусі
- Павел Дубашынскі — акцёр, народны артыст Беларусі
- Віталь Дудзін — рэжысёр
- Ала Ельяшэвіч — актрыса
- Валянцін Ермаловіч — акцёр, рэжысёр, заслужаны работнік культуры Беларусі
- Алег Жугжда — рэжысёр
- Анатоль Жук — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Сяргей Журавель — акцёр, народны артыст Беларусі
- Юрый Жыгамонт — акцёр, журналіст
- Уладзімір Зайцаў — акцёр, рэжысёр, мастак тэатра
- Марыя Захарэвіч — актрыса, народная артыстка Беларусі
- Святлана Зелянкоўская — актрыса
- Зінаіда Зубкова — актрыса, народная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Міхаіл Зуй — акцёр
- Міхаіл Кавальчык — рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі
- Аляксандр Казакоў — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Вікторыя Казлова — рэжысёр
- Міхаіл Каладзінскі — акцёр, педагог, тэатразнавец
- Андрэй Каляда — акцёр, педагог
- Уладзімір Караткевіч — акцёр, рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Віталь Катавіцкі — акцёр, педагог
- Наталля Качаткова — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Анатоль Кашкер — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Уладзімір Кін-Камінскі — акцёр
- Мікалай Кірычэнка — акцёр, народны артыст Беларусі
- Вольга Клебановіч — актрыса, народная артыстка Беларусі
- Яўген Клімакоў — арганізатар тэатральнай справы, заслужаны работнік культуры Беларусі
- Аляксандр Козак — акцёр, арганізатар тэатральнай справы, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Тадэвуш Кокштыс — акцёр, народны артыст Беларусі
- Людміла Корхава — актрыса, народная артыстка Беларусі
- Анатоль Кот — акцёр
- Віталь Краўчанка — акцёр
- Сяргей Краўчанка — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Яўген Крыжаноўскі — акцёр
- Уладзімір Куляшоў — акцёр, народны артыст Беларусі
- Мікалай Кучыц — акцёр, рэжысёр
- Алесь Лабанок — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Аляксандр Лабуш — акцёр
- Пятро Ламан — акцёр
- Віктар Лебедзеў — акцёр, народны артыст Беларусі
- Таццяна Ліхачова — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Анатоль Луцэвіч — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Барыс Луцэнка — рэжысёр, народны артыст Беларусі
- Аляксей Ляляўскі — рэжысёр
- Валерый Мазынскі — рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Уладзімір Маланкін — акцёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Аляксандр Малчанаў — акцёр
- Георгій Маляўскі — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Віктар Манаеў — акцёр, народны артыст Беларусі
- Лідзія Манакова — рэжысёр, педагог
- Галіна Маркіна — актрыса, народная артыстка Беларусі
- Таццяна Мархель — актрыса, народная артыстка Беларусі
- Аляксандр Марцынюк — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Валерый Маслюк — рэжысёр
- Бэла Масумян — актрыса, народная артыстка Беларусі
- Яніна Мелехава — актрыса маскоўскіх тэатраў
- Аўгуст Мілаванаў — акцёр, народны артыст Беларусі
- Уладзімір Мішчанчук — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Цімур Муратаў — акцёр
- Генадзь Мушперт — рэжысёр
- Святлана Некіпелава — актрыса
- Тамара Нікалаева — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Вольга Няфёдава — актрыса
- Аляксандр Падабед — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Раман Падаляка — акцёр
- Вера Палякова-Макей
- Аляксандр Парфяновіч — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Вячаслаў Паўлюць — акцёр
- Мікалай Пінігін — рэжысёр
- Ніна Піскарова — актрыса
- Тамара Пузіноўская — актрыса
- Ігар Пятроў — акцёр, рэжысёр
- Міхаіл Пятроў — акцёр, народны артыст Беларусі
- Святлана Рабава — актрыса, народная артыстка Расіі
- Уладзімір Рагаўцоў — акцёр, заслужаны артыст Беларусі
- Валерый Раеўскі — рэжысёр, народны артыст Беларусі
- Віктар Рыбчынскі — акцёр
- Валянцін Салаўёў — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Ігар Сігаў — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Алена Сідарава — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Валерый Смірноў — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Галіна Сідзельнікава — актрыса, дыктар, заслужаная артыстка БССР
- Баляслаў Сяўко — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Галіна Талкачова — актрыса, народная артыстка Беларусі
- Віктар Тарасаў — акцёр, народны артыст СССР і Беларусі
- Аляксандр Ткачонак — акцёр, народны артыст Беларусі
- Мікола Трухан — акцёр, рэжысёр
- Аляксандр Барысавіч Уладамірскі — акцёр
- Леанід Улашчанка — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Барыс Утораў — рэжысёр
- Вольга Фадзеева — актрыса
- Ларыса Федчанка — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Юрый Фейгін — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Валерый Філатаў — акцёр, народны артыст Беларусі
- Павел Харланчук — акцёр, рэжысёр
- Ганна Хітрык — актрыса, спявачка
- Людміла Цімафеева — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Мікалай Цішачкін — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Галіна Чарнабаева — актрыса
- Яўген Шабан — акцёр, рэжысёр, драматург, сцэнарыст
- Альбіна Шагідзевіч — актрыса, педагог
- Аляксей Шадзько — акцёр, музыкант
- Віктар Шалкевіч — акцёр, паэт, музыкант
- Рыгор Шацько — акцёр, арганізатар тэатральнай справы
- Тамара Шашкіна — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Генадзь Шкуратаў — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Аляксандр Янушкевіч — рэжысёр, акцёр
Мастакі
[правіць | правіць зыходнік]- Эдуард Агуновіч — графік, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь
- Віктар Александровіч — графік, жывапісец
- Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі — жывапісец
- Анатоль Анікейчык — скульптар, народны мастак Беларусі
- Мікалай Апіёк — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Барыс Аракчэеў — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Анатоль Арцімовіч — скульптар, педагог
- Людвіг Асецкі — графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Сяргей Бандарэнка — скульптар
- Лявон Баразна — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацтвазнаўца, грамадскі дзеяч
- Анатоль Бараноўскі — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Міхаіл Барздыка — графік
- Валянціна Бартлава — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, педагог
- Міхаіл Басалыга — графік
- Уладзімір Басалыга — графік
- Аляксандр Батвінёнак — скульптар
- Эдуард Белагураў — жывапісец
- Генадзь Буралкін — скульптар
- Сяргей Вакар — скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Руслан Вашкевіч — жывапісец, дызайнер
- Уладзімір Вішнеўскі — графік
- Сяргей Волкаў — графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Яўген Волкаў — мастак тэатра
- Віктар Вярсоцкі — жывапісец, заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Польшчы
- Людміла Ганчарова — мастак тэатра
- Святлана Гарбунова — скульптар
- Уладзімір Гардзеенка — мастак тэатра
- Ігар Гардзіёнак — графік, педагог
- Барыс Герлаван — мастак тэатра, народны мастак Беларусі
- Ларыса Герлаван — мастак тэатра
- Уладзімір Гладкевіч — графік, жывапісец
- Жанна Грак — мастачка і скульптарка
- Віктар Грамыка — жывапісец, народны мастак Беларусі
- Леў Гумілеўскі — скульптар, народны мастак Беларусі
- Сяргей Гумілеўскі — скульптар
- Валерый Даўгала — мастак-манументаліст
- Юрый Дарашкевіч — жывапісец
- Леанід Дубар — графік
- Эдуард Жакевіч — графік, дызайнер
- Уладзімір Жбанаў — скульптар
- Яўген Ждан — мастак тэатра, заслужаны работнік культуры Беларусі
- Уладзімір Жданаў — мастак тэатра
- Валянцін Занковіч — скульптар, архітэктар
- Вячаслаў Захарынскі — жывапісец
- Уладзімір Зінкевіч — жывапісец, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Валянціна Іванькова — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Уладзімір Ісачанка — жывапісец
- Мікалай Казакевіч — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Барыс Казакоў — мастак тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Аляксандр Касцючэнка — галоўны мастак-пастаноўшчык Нацыянальнага Вялікага тэатру оперы і балета
- Уладзімір Качан — жывапісец, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Арлен Кашкурэвіч — графік, народны мастак Беларусі
- Сяргей Кірушчанка — жывапісец, дызайнер
- Яўген Колчаў — скульптар
- Анатоль Концуб — жывапісец, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Ірына Котава — графік, жывапісец
- Мікола Крукаў — мастак-манументаліст
- Язэп Крупскі — жывапісец
- Галіна Крываблоцкая — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Уладзімір Крываблоцкі — жывапісец, манументаліст
- Аляксандр Ксёндзаў — жывапісец
- Анатоль Кузняцоў — жывапісец
- Яўген Кулік — графік, грамадскі дзеяч
- Мікола Купава — графік, жывапісец
- Міхаіл Лісоўскі — жывапісец, графік
- Зоя Літвінава — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Сяргей Логвін — скульптар, педагог
- Уладзімір Лукашык — графік, дызайнер
- Валерый Магучы — скульптар
- Аляксей Марачкін — жывапісец
- Зіновій Марголін — мастак тэатра, дызайнер
- Віктар Маркавец — жывапісец
- Генадзь Матусевіч — скульптар
- Віктар Мікіта — графік
- Іван Міско — скульптар, народны мастак Беларусі
- Дзмітрый Мохаў — мастак тэатра
- Мікалай Назарчук — жывапісец
- Таццяна Нерсісян — мастак тэатра
- Віктар Нямцоў — жывапісец
- Наталля Паплаўская — графік
- Георгій Паплаўскі — графік, жывапісец, народны мастак Беларусі
- Вячаслаў Паўлавец — жывапісец, графік
- Аляксандр Прохараў — скульптар
- Юзаф Пучынскі — графік
- Алесь Пушкін — жывапісец
- Людміла Пятруль — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Янка Раманоўскі — графік
- Валерый Рачкоўскі — мастак тэатра
- Людміла Русава — мастачка і перформерка
- Іван Рэй — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Уладзімір Савіч — графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Ніна Сакалова-Кубай — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дызайнер
- Генадзь Сакалоў-Кубай — графік, мастацтвазнаўца, педагог
- Дзмітрый Сарока — жывапісец
- Пётр Свентахоўскі — жывапісец
- Мікалай Селяшчук — жывапісец, графік
- Павел Семчанка — графік, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, педагог
- Раіса Сіплевіч — графік
- Рыгор Сітніца — графік
- Уладзімір Слабодчыкаў — скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Валерый Славук — графік, педагог
- Андрэй Мікалаевіч Смаляк — жывапісец
- Віктар Сташчанюк — графік
- Уладзімір Сулкоўскі — жывапісец
- Васіль Сумараў — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Уладзімір Сытчанка — графік, педагог
- Ігар Сямека — жывапісец
- Марыя Таболіч — жывапісец
- Рыгор Таболіч — жывапісец
- Павел Татарнікаў — графік
- Уладзімір Тоўсцік — жывапісец, народны мастак Беларусі
- Юрый Тур — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Уладзімір Уродніч — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Аліна Фаміна — мастак тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Аляксандр Фінскі — скульптар
- Юрый Хілько — графік, педагог
- Людміла Церах — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Сяргей Цімохаў — жывапісец
- Генрых Ціхановіч — жывапісец
- Ігар Цішын — жывапісец
- Алесь Цыркуноў — жывапісец
- Васіль Шаранговіч — графік, народны мастак Беларусі
- Канстанцін Шаранговіч — графік
- Алесь Шатэрнік — скульптар
- Валерый Шкаруба — жывапісец
- Леанід Шчамялёў — жывапісец, народны мастак Беларусі
- Валяр’ян Янушкевіч — скульптар
- Фелікс Янушкевіч — жывапісец
Дызайнеры
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Азараў — мультымедыя-дызайнер
- Сяргей Войчанка — дызайнер
- Уладзімір Голубеў — дызайнер, навуковец
- Роберт Мацвеевіч Клімін — дызайнер, мастак
- Якаў Ленсу — дызайнер, мастацтвазнаўца
- Алег Марозаў — дызайнер
- Генадзь Мацур — дызайнер, графік
- Сяргей Саркісаў — дызайнер, мастак, графік
- Мікалай Стас — мастак, дызайнер
- Крысціна Стрыкелева — дызайнер, мастацтвазнаўца
- Сяргей Сцельмашонак — мастак, дызайнер
- Леў Талбузін — дызайнер, скульптар
- Юрый Тарэеў — дызайнер, педагог
- Уладзімір Цэслер — дызайнер
- Міхаіл Шыкаў — дызайнер
- Андрэй Шэлюта — дызайнер, мастак-канцэптуаліст, арт-дырэктар
Дзеячы кінематографа
[правіць | правіць зыходнік]- Галіна Адамовіч — кінарэжысёр-дакументаліст
- Віктар Аслюк — кінарэжысёр-дакументаліст
- Аляксандр Гутковіч — акцёр, рэжысёр тэлебачання, драматург
- Аляксандр Колбышаў — кінарэжысёр
- Андрэй Кудзіненка — кінарэжысёр
- Іван Паўлаў — кінарэжысёр
- Валерый Рубінчык — кінарэжысёр
Дзеячы тэлебачання і радыё
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Баклейчаў — акцёр, дыктар радыё і тэлебачання
- Алег Вінярскі — акцёр, дыктар і рэжысёр радыё
- Адам Глобус — літаратар, жывапісец
- Віктар Карпілаў — рэжысёр тэлебачання, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Сяргей Кацьер — рэжысёр тэлебачання
- Ілья Курган — акцёр, дыктар радыё, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Вера Ропат — дыктар тэлебачання
- Уладзімір Станкевіч — акцёр, рэжысёр тэлебачання
Мастацтвазнаўцы
[правіць | правіць зыходнік]- Вацлаў Арэшка — тэатразнаўца, грамадскі дзеяч
- Міхаіл Баразна — мастацтвазнаўца, дызайнер
- Таццяна Гаранская — мастацтвазнаўца
- Тамара Гаробчанка — тэатразнаўца
- Іна Герасімава — мастацтвазнаўца, грамадскі дзеяч
- Эльвіра Герасімовіч — актрыса, тэатразнаўца
- Людміла Грамыка — тэатразнаўца, крытык
- Леанід Дробаў — мастацтвазнаўца, жывапісец
- Вячаслаў Іваноўскі — тэатразнаўца
- Пётр Карнач — мастацтвазнаўца
- Таццяна Команава — тэатразнаўца, крытык
- Арсень Лабовіч — тэатразнаўца
- Зянон Пазняк — тэатразнаўца, археолаг, палітык і грамадскі дзеяч
- Сяргей Пятровіч — тэатразнаўца
- Міхась Раманюк — мастацтвазнаўца, этнограф
- Ала Савіцкая — тэатразнавец
- Ларыса Салавей — мастацтвазнаўца, заслужаны настаўнік Беларусі
- Рычард Смольскі — тэатразнаўца
- Віктар Шматаў — мастацтвазнаўца, графік
- Яўген Шунейка — мастацтвазнаўца, жывапісец
Іншыя
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Аксаміт — грамадскі дзеяч, мастацтвазнаўца
- Раман Бандарэнка — мастак, забіты ў час пратэстаў у Беларусі 2020—2021 гадоў
- Ігар Варашкевіч — музыкант
- Валерый Гедройц — арганізатар культуры, дзяржаўны дзеяч
- Аляксей Дудараў — драматург, сцэнарыст, акцёр
- Валянцін Дудкевіч — харэограф, мастацтвазнаўца, народны артыст Беларусі
- Тодар Кашкурэвіч — музыкант, жывапісец
- Уладзімір Сяргеевіч Лісіцын — беларускі паэт
- Алесь Лось — музыкант
- Георгій Марчук — драматург, сцэнарыст
- Андрэй Плясанаў — музыкант, рэжысёр
- Фёдар Поўны — протаіерэй Беларускай праваслаўнай царквы
- Уладзімір Сцяпан — пісьменнік, журналіст
- Гардзей Шчаглоў — іерэй Беларускай праваслаўнай царквы, дызайнер
- Palina — спявачка.
Зноскі
- ↑ Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў/Гісторыя . БДАМ. Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Лукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых
- ↑ «Калі хочаце, ідзіце ў палітычную ВНУ». З Акадэміі мастацтваў адлічылі студэнтаў.
- ↑ Прарэктарка Акадэміі мастацтваў прынцыпова адмовілася падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў.
- ↑ Прарэктар Акадэміі мастацтваў і яшчэ больш за 60 супрацоўнікаў запатрабавалі аднавіць адлічаных студэнтаў // Наша Ніва 30 кастрычніка 2020
- ↑ As students protest, Belarusian universities aid regime crackdown (англ.). Times Higher Education (2 кастрычніка 2020). Праверана 17 снежня 2020.
- ↑ 2020-10-20 Minsk State Linguistic University, Belarusian State University of Culture and Arts, Brest State Technical University (англ.). Scholars at Risk . Праверана 17 снежня 2020.
- ↑ МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
- ↑ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021
- ↑ а б в А. М. Кулагін, Т. Р. Чуракова. 151. Будынак Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. М. Кулагін, Т. Р. Чуракова. 151. Будынак Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў